Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 красавіка 2021, 11:30

Саўмін вызначыў аб'ём фінансавання праектаў па стварэнні ў НАН пілотных інавацыйных аб'ектаў

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў вызначыў аб'ём фінансавання ў 2021 годзе праектаў па стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук пілотных інавацыйных аб'ектаў па адпрацоўцы найноўшых перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу ў рамках мерапрыемстваў дзяржпраграмы "Аграрны бізнес" на 2021-2025 гады за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Адпаведная пастанова Саўміна нумар 204 ад 7 красавіка 2021 года сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Такіх праектаў дзевяць, агульны аб'ём фінансавання складае амаль Br11,47 млн. У прыватнасці, на архітэктурны праект "Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ў в. Расошнае Смалявіцкага раёна" будзе накіравана больш за Br4,5 млн, на будаўнічы праект "Комплекс для мікракланальнага размнажэння і дыягностыкі фітаінфекцый бульбы ў пас. Самахвалавічы Мінскага раёна" - Br1,95 млн і г.д.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі