Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 мая 2020, 11:24

Саўмін вызначыў 77 кампаній, якім будуць паскорана вяртаць ПДВ

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў вызначыў 77 кампаній, якім будуць паскорана вяртаць ПДВ. Адпаведная пастанова Саўміна ад 14 мая 2020 года нумар 282 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент прыняты для рэалізацыі ўказа ад 24 красавіка 2020 года нумар 143 "Аб падтрымцы эканомікі". Плацельшчыкам, уключаным у спіс, залік розніцы паміж сумай падатковых вылікаў і агульнай сумай ПДВ, вылічанай па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, ажыццяўляецца на працягу 10 рабочых дзён з дня прыняцця падатковым органам рашэння аб вяртанні (поўнай або частковай адмове ў вяртанні) такой розніцы.

У пералік увайшлі ЗАТ "Атлант", Мінскі малочны завод нумар 1, Беларуская чыгунка, "Камунарка", ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга", ААТ "ММЗ імя С.І.Вавілава - кіруючая кампанія холдынга "БелОМА", МТЗ, МАЗ, Мінскі маторны завод, Брэсцкі мясакамбінат, "Савушкін прадукт", "Гомельтранснафта Дружба", "Белавія", "Лекфарм", БЕЛАЗ і іншыя кампаніі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі