Фота з архіва
27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў устанавіў стаўкі вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі. Пастанова ўрада нумар 1009 ад 24 снежня 2024 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, стаўкі вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі, што вывозяцца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, устаноўлены па 31 снежня 2025 года.
Так, пры экспарце лесаматэрыялаў, якія маюць адну і больш непрапілаваныя пласці таўшчынёй 50 мм і больш, стаўка ўстанаўліваецца на ўзроўні 100 еўра за 1 куб.м, для лесаматэрыялаў, якія маюць адну і больш непрапілаваныя пласці таўшчынёй меншай за 50 мм, - 15 працэнтаў ад мытнага кошту, але не менш як 20 еўра за 1 куб.м.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года.-0-