Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 жніўня 2022, 13:35

Саўмін устанавіў патрабаванні да самаробных трактароў і машын

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў патрабаванні да канструкцыі колавых трактароў, прычэпаў да іх і самаходных машын, якія з'яўляюцца вынікам індывідуальнай творчасці, у выпадку іх удзелу ў дарожным руху. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 жніўня 2022 года нумар 515, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Патрабаванні датычацца трактароў (у тым ліку малагабарытных), прычэпаў, самаходных машын, вырабленых фізасобамі для сябе і не прызначаных для выпуску ў абарачэнне ў ходзе камерцыйнай дзейнасці на бясплатнай або платнай аснове. Адпаведасць канструкцыі машын патрабаванням з'яўляецца дастатковай умовай для іх удзелу ў дарожным руху.

Пастановай устаноўлены патрабаванні да канструкцыі, у тым ліку магутнасці рухавіка, габарытаў, характарыстык кабіны, тармазной сістэмы, шын, аварыйных выхадаў, светлавых прыбораў.

Пры дзяржаўнай рэгістрацыі для далейшага ўдзелу самаробных машын у дарожным руху інспекцыя дзяржтэхнагляду праводзіць праверку адпаведнасці ўстаноўленым патрабаванням. На аснове праверкі выдаецца адпаведнае заключэнне.

Пастанова ўступае ў сілу з 22 верасня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі