Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 ліпеня 2021, 17:57

Саўмін устанавіў часовую забарону на вываз грэчкі і пшанічнай мукі

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад на тры месяцы забараніў вываз некаторых тавараў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 ліпеня 2021 года нумар 412, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У пераліку мука з пшаніцы і спельты, крупы грубага памолу з грэчкі, абсушанае грэцкае зерне, гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі незалежна ад краіны паходжання названых тавараў.

Гэта забарона не распаўсюджваецца на тавары, якія вывозяцца за межы Беларусі для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам на аснове рашэнняў урада, а таксама ў якасці прыпасаў. Акрамя таго, яна не датычыцца міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС, і тавараў, што змешчаны пад мытныя працэдуры ў іншай дзяржаве - члене ЕАЭС і перавозяцца транзітам праз тэрыторыю Беларусі.

Часовая забарона на вываз таксама распаўсюджваецца на тавары, што змешчаны пад мытныя працэдуры ў Беларусі да ўступлення ў сілу названага дакумента і фактычны вываз якіх за межы краіны выконваецца пасля яго ўступлення ў сілу.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу трох месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі