Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 студзеня 2023, 12:12

Саўмін пашырыў спіс замежных інвестараў, якім забаронена адчужаць свае акцыі ў Беларусі

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад пашырыў спіс замежных інвестараў, якім забараняецца адчужэнне прыналежных ім акцый (долей у статутных фондах) беларускіх арганізацый. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 студзеня 2023 года нумар 54, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, цяпер у пераліку знаходзіцца 1849 кампаній. Пастанова падпісана ў мэтах абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі.

Раней у пералік такіх інвестараў уваходзілі 192 кампаніі. Апошні раз ён быў дапоўнены ў лістападзе, у яго ўвайшлі ТАА "Нерухомая маёмасць Усход" і ЗТАА "Сінэва".

Прававы акт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі