Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 сакавіка 2021, 09:31

Саўмін назначыў прыёмачную камісію для першага энергаблока БелАЭС

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў назначыў камісію па прыёмцы ў эксплуатацыю пускавога комплексу першага блока Беларускай атамнай электрастанцыі. Адпаведная пастанова Саўміна нумар 148 ад 16 сакавіка 2021 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Узначаліў прыёмачную камісію віцэ-прэм'ер Юрый Назараў. Яго намеснікамі назначаны гендырэктар ДВА "Белэнерга" Павел Дрозд і намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.

У склад камісіі таксама ўвайшлі першы намеснік старшыні Дзяржстандарту Дзмітрый Барташэвіч, намеснік гендырэктара "Белэнерга" Сяргей Бабовіч, начальнік УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вайцешка, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко, намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Даўгалевец, першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Ігар Касцюкоў і інш.

Згодна з дакументам, старшыня прыёмачнай камісіі мае права прыцягваць пры неабходнасці да работы спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў, а таксама іншых арганізацый.

Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці прыёмачнай камісіі ажыццяўляе Міністэрства энергетыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі