Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 ліпеня 2020, 11:31

Саўмін дазволіў набываць прадукцыю некаторых прадпрыемстваў без працэдур закупкі

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў дазволіў набываць прадукцыю некаторых прадпрыемстваў без працэдур закупкі. Адпаведная пастанова Саўміна ад 4 ліпеня 2020 года нумар 401 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай пашыраны спіс прадпрыемстваў, у якіх арганізацыі з доляй дзяржавы большай за 25 працэнтаў могуць набываць прадукцыю без конкурсаў, электронных аўкцыёнаў і іншых канкурэнтных працэдур.

У спіс дабаўлены ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг", ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод", "Амкадор-КЭЗ", ААТ "Амкадор-Семаш" - кіруючая кампанія холдынга", Брэсцкі электралямпавы завод, Бабруйскі машынабудаўнічы завод, Магілёўскі металургічны завод, "Гомсельмаш", Гомельскі завод ліцця і нармалей, "Лідаграпраммаш".

Увайшлі ў яго і ЗАТ "Амкадор-Унікаб", "Амкадор-Пінск", ТАА "Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў "МАЗ-Купава", "Амкадор-Можа", "Амкадор-Лагойск", "Амкадор-ДДМЗ", "МАЗ-МАН", ААТ "Воранаўская сельгастэхніка", Шчучынскі і Мінойтаўскі рамонтныя заводы, Віцебскі маторарамонтны завод, "Мазыртэхсэрвіс", ААТ "Мінскі Аграсэрвіс".

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі