Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2021, 17:57

Саўмін адобрыў праект міжнароднай тэхдапамогі па пашырэнні ўстойлівага энергакарыстання

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 6 мая 2021 года нумар 264 адобраны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі па пашырэнні ўстойлівага энергакарыстання, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праект (праграма) міжнароднай тэхнічнай дапамогі - дакумент, які прадугледжвае комплекс узгодненых арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, аб'яднаных агульнай мэтай і забяспечаных часткова або цалкам за кошт прадастаўлення донарамі МТД грашовых сродкаў, у тым ліку ў замежнай валюце, тавараў (маёмасці), выканання работ, аказання паслуг.

Згодна з дакументам каардынацыя і эфектыўны кантроль за рэалізацыяй гэтага праекта ўскладзены на Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.

Пастанова ўступіла ў сілу з дня прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі