ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 красавіка 2020, 10:13

Санацыя "Мазырпрамбуда" прадоўжана да 2025 года

Фота з архіва
Фота з архіва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санацыя ААТ "Мазырпрамбуд" прадоўжана да 2025 года. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 7 красавіка 2020 года нумар 206 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Урад узгадніў хадайніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва аб прадаўжэнні да 28 студзеня 2025 года тэрміну санацыі ААТ "Мазырпрамбуд".

Санацыя адносна ААТ "Мазырпрамбуд" была ўведзена ў 2017 годзе. Галоўнымі задачамі ставіліся пошук новых рынкаў будаўнічых паслуг, неабходных для загрузкі вытворчых магутнасцей у поўным аб'ёме, выхад на рэнтабельны ўзровень работы за кошт росту аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, аптымізацыя колькасці персаналу, а таксама вытворчых працэсаў і плошчаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі