Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2024, 12:00

Сальда знешняга гандлю Беларусі па выніках 2023 года склалася дадатным у памеры $480,7 млн

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках 2023 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі склалася дадатным у памеры $480,7 млн. Знешнегандлёвы абарот павялічыўся на 6,8 працэнта ў параўнанні з мінулым годам і перавысіў $95 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

У цэлым за 2023 год сальда знешняга гандлю таварамі склала мінус $2,4 млрд, пры імпарце тавараў у памеры $41,7 млрд, экспарце тавараў - $39,4 млрд. У снежні 2023 года яно склалася адмоўным у памеры $532,5 млн, скараціўшыся ў параўнанні са снежнем 2022 года на 13,7 працэнта.

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі было кампенсавана знешнім гандлем паслугамі, дадатнае сальда якога за 2023 год склала $2,8 млрд. Пры гэтым сальда паслуг паляпшаецца другі месяц запар і ў снежні 2023 года склалася ў памеры $274,1 млн. У цэлым па выніках 2023 года экспарт паслуг склаў $8,5 млрд, імпарт - $5,7 млрд.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі