ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 чэрвеня 2023, 15:50

Саюзныя парламентарыі абмяркуюць праграму па фарміраванні аб'яднаных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў

Фота з архіва
Фота з архіва

2 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па энергетыцы і транспарце пройдзе 6 чэрвеня ў Наваполацку на тэрыторыі завода "Палімір", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

"Дэпутаты разгледзяць саюзную праграму па фарміраванні аб'яднаных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, плануецца абмеркаванне прапаноў па стварэнні экспертнай групы для прапрацоўкі пытання аб функцыянаванні адзінага транспартнага рынку Саюзнай дзяржавы.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства энергетыкі Расіі, Міністэрства эканомікі Беларусі, Міністэрства эканамічнага развіцця РФ, Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, Міністэрства транспарту РФ, ПАТ "Транснафта", канцэрна "Белнафтахім", Наваполацкага гарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі