Фота МАЗ
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч азнаёміўся з ходам будаўніцтва новага аўтобуснага завода МАЗ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Разам з віцэ-прэм'ерам будаўнічую пляцоўку новай аўтобуснай вытворчасці МАЗ наведалі міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў, старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў і кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Мінска Уладзімір Шыбека.
Віктара Каранкевіча праінфармавалі аб праводзімых на аб'екце работах. Таксама генеральны дырэктар Мінскага аўтазавода Валерый Іванковіч далажыў аб ходзе выканання комплексу мер і плана арганізацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на аптымізацыю працэсу.
Абапіраючыся на свой вопыт, віцэ-прэм'ер папярэдзіў аб магчымых непрадбачаных пытаннях, якія могуць узнікнуць у ходзе будаўніча-мантажных работ, і абазначыў шляхі іх своечасовага вырашэння. У прэс-службе адзначылі, што ў час наведвання адбыўся канструктыўны дыялог, у рамках якога абмеркавалі стратэгію развіцця прадпрыемства і план рытмічнай вытворчасці не толькі пасажырскай, але і грузавой тэхнікі.-0-