ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 студзеня 2020, 15:38

Рыбакоў: прыпыненне экспарту нафтапрадуктаў з Беларусі адменена

Фота з архіва
Фота з архіва

21 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прыпыненне экспарту нафтапрадуктаў з Беларусі адменена. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта быў невялікі перыяд прыпынення. Прыпыненне адменена. Хоць мы пакуль не выйшлі на тыя аб'ёмы экспарту, якія прапісваліся намі ў бізнес-плане. Але сам экспарт у нас не пад забаронай", - сказаў кіраўнік канцэрна.

Андрэй Рыбакоў растлумачыў, што для любой нафтаперапрацоўкі ёсць пэўны найбольш эфектыўны радыус рэалізацыі прадукцыі. "Далей лагістыка пачынае ўступаць у сілу, - адзначыў ён. - Вядома, бліжэйшыя рынкі будуць самыя эфектыўныя. Далейшая рэалізацыя - праз парты, на далёкі перыметр - будзе ўжо зыходзіць з кан'юнктуры таго рынку, на які мы будзем пастаўляць. І наогул з кан'юнктуры сусветных цэн на нафтапрадукты. Але самыя эфектыўныя рынкі - гэта нацыянальны і бліжэйшыя. На іх і будзем у першую чаргу арыентавацца".

Як паведамлялася раней, Беларусь прыпыняла экспарт нафтапрадуктаў, каб гарантавана забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку. Экспарт нафтапрадуктаў быў спынены пасля таго, як РФ спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі