Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 жніўня 2022, 15:56

Русы: у Беларусі і Югры вельмі шмат агульных інтарэсаў

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Югры вельмі шмат агульных інтарэсаў, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі - Югры на чале з намеснікам губернатара акругі Раманам Генкелем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты край унікальны і цікавы для нашай сумеснай работы. Але існуючы паміж намі аб'ём тавараабароту крыху нас не задавольвае, таму што агульных інтарэсаў вельмі шмат. Калегам патрэбна, напрыклад, лесанарыхтоўчая тэхніка, транспарт, электробусы і тралейбусы на аўтаномным ходзе, велікагрузныя аўтамабілі, трактарная тэхніка, - сказаў Міхаіл Русы. - Гэты візіт праходзіць у вельмі ўдалы час: кіраўнікамі дзяржаў пастаўлена задача імпартазамяшчэння, і Беларусь можа ў нафтаразведцы, нафтаздабычы, новых і найноўшых тэхналогіях прапанаваць шмат з таго, што раней закуплялася Расіяй у краінах Захаду. Штогод у Югры праходзяць міжнародныя мерапрыемствы, якія датычацца IT-тэхналогій. І наш Парк высокіх тэхналогій бачыць нямала агульных падыходаў для сумеснага развіцця гэтага сектара эканомікі".

Сенатар нагадаў, што ў рамках рэалізацыі 28 дарожных карт саюзнага супрацоўніцтва кіраўнікамі дзяржаў пастаўлена задача выхаду на адзіную энергасістэму. "І на транспартную лагістыку. Увага таксама пастаўкам прадуктаў харчавання, асабліва, рыбнай прадукцыі. Яшчэ на праведзеным у Магілёве Форуме рэгіёнаў ужо было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ХМАА з трыма беларускімі абласцямі, яно будзе пралангоўвацца, - адзначыў ён. - Шмат агульных інтарэсаў і ў гуманітарнай сферы. Моладзь, культура, абарона гістарычнай памяці - беларускія крокі ў гэтых сферах вельмі сугучныя з тымі, што рабяць нашы калегі. І нам паступіла ад іх шмат цікавых прапаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі