Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лістапада 2020, 19:16

Рунец выбрана намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі МПА СНД па эканоміцы і фінансах

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец выбрана намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па эканоміцы і фінансах. Такое рашэнне прынята сёння ў час пасяджэння Пастаяннай камісіі МПА СНД, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У сваім выступленні Таццяна Рунец выказала ўдзячнасць членам камісіі за аказаны давер. "Я рада падключыцца да работы Пастаяннай камісіі МПА СНД па эканоміцы і фінансах цяпер ужо ў статусе намесніка яе старшыні. Спадзяюся на сумесную плённую працу ў эканамічным блоку асамблеі", - сказала яна.

Парламентарый адзначыла, што парадак дня пасяджэння насычаны - на абмеркаванне вынесены 17 пытанняў, уключаючы арганізацыйныя і разгляд праектаў мадэльных законаў і рэкамендацый.

Удакладнены пытанні вядзення Пастаяннай камісіі МПА СНД, заслухана інфармацыя аб выніках яе работы ў 2019 годзе. Удзельнікі абмяняліся меркаваннямі аб выніках чарговага пасяджэння Экспертнага савета па эканоміцы пры МПА СНД у 2020 годзе, прынялі рашэнні па выпрацаваных саветам рэкамендацыях.

Беларускім бокам унесены шэраг прапаноў па пытаннях парадку дня. Так, па праекце мадэльнага закона МПА СНД "Аб дзяржаўным рэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці" адзначана неабходнасць дапрацоўкі або сістэмнай актуалізацыі дакумента ў сувязі з тым, што ён быў падрыхтаваны яшчэ ў 2015 годзе, а цяпер знешнегандлёвая дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі, рэгулюецца Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе, Дагаворам аб зоне свабоднага гандлю СНД. Прынята рашэнне прапрацаваць да наступнага пасяджэння пастаяннай камісіі пытанне аб мэтазгоднасці падрыхтоўкі дакумента.

Адносна блока праектаў дакументаў, распрацаваных МПА СНД сумесна з ЕБРР па пытаннях публічна-прыватнага партнёрства ў дзяржавах СНД (зборнік мадэльных дакументаў, метадычных рэкамендацый і практык), Таццяна Рунец адзначыла, што дзяржаўныя органы і арганізацыі, якія разгледзелі гэты пакет, падтрымалі і высока ацанілі актуальнасць дакументаў і іх прымяняльнасць для Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі