Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 кастрычніка 2018, 09:00

Румас: у Беларусі і Малдовы ёсць вялікі патэнцыял для нарошчвання тавараабароту

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Малдовы ёсць вялікі патэнцыял для нарошчвання тавараабароту, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у час перагавораў з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністры правялі сустрэчу ў фармаце сам-насам. "Малдова - наш буйны гандлёвы партнёр. Рэгулярна ажыццяўляюцца візіты на высокім узроўні. Мы даражым тым узроўнем узаемадзеяння, які ў нас ёсць. Хацелася б абмеркаваць, што яшчэ мы можам прыўнесці, каб вывесці гандлёва-эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень", - сказаў Сяргей Румас.

Потым прайшлі перагаворы ў пашыраным складзе. "Паміж Беларуссю і Малдовай апошнім часам адбылася актывізацыя міждзяржаўных кантактаў. Гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж нашымі краінамі застаецца ў цэнтры ўвагі кіраўнікоў урадаў. Нашы краіны маюць вялікі патэнцыял і ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці, і мы павінны выходзіць на іншыя лічбы тавараабароту", - адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі.

Павел Філіп падкрэсліў, што адносіны Беларусі і Малдовы грунтуюцца на ўзаемнай павазе і даверы. На яго думку, узаемадзеянне паміж краінамі павінна будавацца на канкрэтных праектах. "Сёння адкрыліся авіязносіны паміж Кішынёвам і Мінскам. Даволі паспяховым праектам з'яўляецца зборка тралейбусаў у Кішынёве. Я пагутарыў з кіраўніком "Белкамунмаша", ёсць ідэя стварэння сумеснага прадпрыемства", - расказаў ён.

Адбылося падпісанне міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Малдовай аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі