Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 сакавіка 2020, 18:47

Румас: панікі на беларускім валютным рынку няма, сітуацыя будзе выраўноўвацца

11 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Панікі на беларускім валютным рынку няма, сітуацыя будзе выраўноўвацца. Аб гэтым заявіў сёння журналістам у Маскве прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы бачыце, што ў апошнія дні адбыўся адскок і ніякай панікі на валютным рынку няма, чэргаў у абменных пунктах няма, - сказаў Сяргей Румас, адказваючы на пытанне аб уплыве спаду сусветных цэн на нафту на Беларусь. - Я думаю, што сітуацыя будзе выраўноўвацца".

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што Нацыянальны банк праводзіць узважаную валютную палітыку. "Людзям хвалявацца няма ніякага сэнсу, сітуацыя стабільная і прадказальная", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі