Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 мая 2020, 17:16

Румас даў ацэнку эфектыўнасці рэалізацыі дзяржпраграм у 2019 годзе

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў даў ацэнку эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулым годзе ў Беларусі рэалізоўваліся 20 дзяржаўных праграм, якія падлягаюць ацэнцы. Усяго прафінансавана мерапрыемстваў на Br77 млрд, у тым ліку трэць з іх - бюджэтныя сродкі. "Эфектыўнасць рэалізацыі дзяржпраграм ацэньвае спецыяльна створаная міжведамасная камісія, якую ўзначальвае Мінэканомікі. Згодна з прадстаўленай гэтай камісіяй зводнай справаздачай, з праграм, якія рэалізоўваліся ў 2019 годзе, 58 працэнтаў аднесены да высокаэфектыўных і эфектыўных. У 2018 годзе такіх праграм было толькі 50 працэнтаў. Паводле даных камісіі, у 2019 годзе выканана 280 з 321 мэтавых і 42 з 50 зводныя мэтавыя паказчыкі", - паведаміў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, ёсць пытанні па выкананні зводных мэтавых параметраў да Мінсельгасхарча, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства культуры, Мінпрацы, Мінтранса, Мінпрама, а таксама асобных рэгіёнаў. "У якасці прыкладу хачу прывесці МНС і Мінлясгас, якія выканалі ўсе запланаваныя значэнні паказчыкаў праграм", - звярнуў увагу прэм'ер-міністр.

Асобна разглядалася выкананне Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады. "Па выніках 2019 года рэалізацыя гэтай праграмы ацэньваецца на ўзроўні "сярэднеэфектыўная", хоць у ёй змешчаны сістэмаўтваральныя мерапрыемствы нацыянальнага маштабу ў сферы IT. У 2019 годзе па праграме не дасягнуты два з васьмі мэтавых паказчыкаў. З 58 мерапрыемстваў выканана ў поўным аб'ёме толькі 24", - адзначыў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр папрасіў адказных далажыць, якія меры прымаюцца для 100-працэнтнага выканання паказчыкаў праграм і як ідзе рэалізацыя праграмных дакументаў у 2020 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі