Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2019, 12:52

Румас: дарожныя карты па інтэграцыі Беларусі і РФ не прадугледжваюць наднацыянальных органаў

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дарожныя карты па інтэграцыі Беларусі і РФ не прадугледжваюць стварэння наднацыянальных органаў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер адзначыў, што ў тых дарожных картах, пакеце дакументаў, які цяпер абмяркоўваецца, палітычных пытанняў няма - толькі эканамічныя. "Можа, у некага ў галовах ёсць гэтыя пытанні. Гэта мне невядома. Але ў дакументах, якія мы будзем прапаноўваць кіраўнікам дзяржаў для падпісання, ніякіх наднацыянальных органаў няма", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Як паведамлялася, Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць сустрэчу 7 снежня ў Сочы. Напярэдадні, 6 снежня, тут жа адбудуцца перагаворы прэм'ер-міністраў дзвюх краін, асноўнай тэмай абмеркавання стануць інтэграцыйныя дарожныя карты. Паводле апошніх даных, няўзгодненымі застаюцца 16 пытанняў.

У пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і РФ былі ўзгоднены праект праграмы дзеянняў па выкананні саюзнага дагавора і пералік дарожных карт. Бакі дамовіліся аб распрацоўцы 31 дарожнай карты для рэалізацыі гэтай праграмы. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка 20 лістапада паведамляў, што бакі поўнасцю ўзгаднілі 21 дарожную карту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі