Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2019, 16:10

Румас: Беларусь паспяхова спраўляецца з праблемай адтоку кадраў з ІТ-сферы

22 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь паспяхова спраўляецца з праблемай адтоку кадраў з ІТ-сферы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, выступаючы сёння ў Маскве ў інавацыйным цэнтры "Сколкава" на міжнародным форуме "Адкрытыя інавацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш вопыт сведчыць аб тым, што ўцечка мазгоў, якая раней здавалася катастрофай, сёння не з'яўляецца татальнай праблемай, - падкрэсліў Сяргей Румас. - Да нас сталі вяртацца многія з тых, хто ад'ехаў раней. А выпускнікі з ІТ-спецыяльнасцю практычна поўнасцю застаюцца ў краіне. Літаральна на мінулым тыдні Прэзідэнт Беларусі падтрымаў прапанову ўрада аб стварэнні на базе Парка высокіх тэхналогій ІТ-універсітэта".

Разам з тым Сяргей Румас прызнаў, што ў некаторых іншых сферах, напрыклад у пытанні лічбавізацыі ўсёй краіны, у Беларусі ёсць шэраг нявырашаных праблем і ёсць чаму павучыцца і ў Расіі, і ў свеце. "Таму мы ўсяляк падтрымліваем не толькі абмен вопытам у рамках ЕАЭС, СНД, але і сінхранізацыю працэсаў лічбавізацыі ў нашых краінах", - сказаў прэм'ер-міністр.

У якасці адной з ініцыятыў ён абазначыў ідэю аб стварэнні спецыяльнага венчурнага фонду ў рамках ЕАЭС. "У нашых краінах нараджаецца шмат цікавых стартапаў і кампаній, якія, атрымліваючы фінансаванне ў ЗША і ЕС, затым мяняюць прапіску. Чаму б нам сумесна не інвесціраваць у перспектыўныя распрацоўкі адзін аднаго?" - сказаў Сяргей Румас. Ён дадаў, што да такога фонду маглі б далучыцца і іншыя краіны, якія не ўваходзяць у ЕАЭС, але маюць цесныя сувязі з саюзам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі