Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Румас: Беларусь не мае вялікіх праблем у гандлі сельгаспрадукцыяй на ўнутраным і знешніх рынках

Эканоміка 21.05.2019 | 17:20
Фота з архіва
Фота з архіва

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не мае вялікіх праблем у гандлі сельгаспрадукцыяй на унутраным і знешніх рынках. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па актуальных пытаннях эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць пералік прадпрыемстваў, якія, на жаль, закрыты для паставак у Расійскую Федэрацыю. Але калі мы паглядзім на гэту праблему з іншага боку, то сёння запасы па асноўных гандлёвых групах прадуктаў харчавання ў Рэспубліцы Беларусь складаюць ад 20 працэнтаў да 25 працэнтаў", - сказаў Сяргей Румас.

Іншымі словамі, адзначыў прэм'ер-міністр, уся сельскагаспадарчая прадукцыя, што вырабляецца ў Беларусі, прадаецца на знешніх або на ўнутраным рынку. "Мы будзем прадаўжаць працаваць над тым, каб прадпрыемстваў, закрытых (для паставак. - Заўвага БЕЛТА) на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, не было, але з пункту гледжання гандлю гэтымі таварамі ў нас вялікіх праблем няма. Па многіх відах тавараў сёння на складах практычна нічога няма, уся прадукцыя прадаецца", - звярнуў ён увагу.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што Беларусь узнімае праблему, звязаную з наяўнасцю бар'ераў у гандлі з Расіяй, не толькі на двухбаковых перагаворах, але і на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза. У канцы красавіка ў Ерэване адбылося пасяджэнне міжурадавага савета ЕАЭС, на якім беларускаму боку ўдалося адстаяць сваю пазіцыю, і Расія зняла сектаральныя абмежаванні на пастаўку прадукцыі.

"Мы дамовіліся, што ніводная з краін не мае права закрываць свой рынак сектаральна для прадукцыі з іншай краіны. Калі ёсць прэтэнзіі да якога-небудзь канкрэтнага прадпрыемства, нашы адпаведныя службы павінны адпрацоўваць механізмы і прымаць меры. Але закрываць цэлы сектар, цэлую галіну ніводная з краін не мае права. Усе з гэтым пагадзіліся", - рэзюмаваў Сяргей Румас.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Што важна ведаць пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў Правілы бяспечных паводзін пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў.