Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Румас аб выніках I квартала: рост ВУП вышэйшы за прагноз, сярэдняя зарплата перасягнула Br1 тыс.

Эканоміка 22.04.2019 | 09:00

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў студзені-сакавіку вырас на 1,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, што вышэй за прагноз урада. Сярэдняя зарплата ў першым квартале перасягнула Br1 тыс., расказаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведамляе БЕЛТА.

"У 2019 годзе эканоміка набірае рост. Валавы ўнутраны прадукт па выніках першага квартала вырас ужо на 1,1 працэнта - гэта нават крыху вышэй за прагноз урада. Мы ідзём мэтанакіравана і планамерна да выканання задачы, якую вызначыў Прэзідэнт: рост ВУП практычна ў два разы - да $100 млрд да 2025 года. На гэты год рост павінен скласці 4 працэнты, - сказаў Сяргей Румас. - Але насельніцтва, напэўна, ацэньвае работу ўлады не па росце ВУП, а ў першую чаргу па даходах. Заработная плата за сакавік перасягнула не толькі Br1 тыс., але і $500, гэта значыць тая мэтавая задача, якую ставіў кіраўнік дзяржавы, ужо дасягнута. У цэлым за квартал заработная плата складае Br1011. Але кіраўнік дзяржавы справядліва арыентуе ўрад на работу з малазабяспечанымі слаямі насельніцтва - з тымі катэгорыямі, якім пакуль далёка да зарплаты Br1 тыс."

Прэм'ер-міністр таксама адказаў на пытанне аб продажы буйных прамысловых прадпрыемстваў. "Кіраўнік дзяржавы ўжо неаднаразова выказваў сваю пазіцыю наконт гэтага пытання. Акцыі любога прадпрыемства могуць быць прададзены, калі прадаўца задаволіць цана", - адзначыў ён.

Урад дэталёва прааналізуе Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу і складзе план мерапрыемстваў. Усе задачы будуць выкананы, падкрэсліў Сяргей Румас.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.