Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 верасня 2019, 16:50

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-жніўні вырас на 5 працэнтаў

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-жніўні склаў Br32,1 млрд, або 105 працэнтаў у супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За восем месяцаў аптовы тавараабарот склаў Br63,6 млрд, або ў супастаўных цэнах 95,9 працэнта да ўзроўню студзеня - жніўня 2018 года.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br13,9 супраць Br12,6 за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 90,7 працэнта рознічнага тавараабароту краіны,у студзені-жніўні склаў Br29,1 млрд, або 106,9 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду мінулага года.

Тавараабарот грамадскага харчавання за восем месяцаў склаў Br1,9 млрд, або 106,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня - жніўня 2018-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі