17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічны тавараабарот у студзені-жніўні склаў Br38,6 млрд, або 100,5 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Аптовы тавараабарот склаў Br83,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 107 працэнтаў да ўзроўню васьмі месяцаў 2020 года.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br16,9 супраць Br15,2 за аналагічны перыяд мінулага года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 92,4 працэнта рознічнага тавараабароту краіны, у студзені-жніўні склаў Br35,7 млрд, або 101,3 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду 2020 года.
Тавараабарот грамадскага харчавання склаў Br2,1 млрд, або 118,5 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-жніўня мінулага года.-0-