Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2019, 17:53

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені вырас на 4,2 працэнта

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічны тавараабарот у студзені 2019 года склаў Br3,5 млрд, або 104,2 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня 2018-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпадала 90 працэнтаў рознічнага тавараабароту рэспублікі, у студзені склаў Br3,2 млрд, або 106,3 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот у студзені склаў Br7,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 99,3 працэнта да ўзроўню студзеня 2018 года.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br12 супраць Br10,7 за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені склаў Br200,5 млн, або 101,1 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня папярэдняга года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі