ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 кастрычніка 2020, 17:04

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-верасні вырас на 2,4 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічны тавараабарот у студзені - верасні 2020 года склаў Br38,9 млрд, або 102,4 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аптовы тавараабарот склаўся на ўзроўні Br70,6 млрд, або ў супастаўных цэнах 92,6 працэнта да ўзроўню студзеня - верасня мінулага года.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br15,1 супраць Br14,2 за аналагічны перыяд 2019-га.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 91,7 працэнта рознічнага тавараабароту краіны, у студзені - верасні склаў Br35,6 млрд, або 103,9 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені - верасні склаў Br1,8 млрд, або 80,6 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі