Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лістапада 2018, 19:32

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-кастрычніку вырас на 8,9 працэнта

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічны тавараабарот Беларусі ў студзені-кастрычніку склаў Br36,5 млрд, або 108,9 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За дзесяць месяцаў аптовы тавараабарот склаў Br76,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 106 працэнтаў да ўзроўню студзеня-кастрычніка мінулага года.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br12,6 супраць Br11,4 за аналагічны перыяд 2017-га.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 89,1 працэнта рознічнага тавараабароту рэспублікі, склаў Br32,5 млрд, або 111,4 працэнта ў супастаўных цэнах.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені-кастрычніку склаў Br2 млрд, або 111 працэнтаў у супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі