Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2019, 18:57

Рост тавараабароту і новыя праекты - пасол Узбекістана аб дынаміцы адносін з Беларуссю

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Узбекістана з Беларуссю займае асаблівае месца, а пастаянныя кантакты і дыялог на ўзроўні лідараў краін садзейнічаюць узняццю двухбаковых адносін на новы ўзровень. Аб гэтым у інтэрв'ю Нацыянальнаму інфармацыйнаму агенцтву Узбекістана "УзА" расказаў пасол гэтай краіны ў Беларусі Насіржон Юсупаў, паведамляе БЕЛТА.

Аб'ём тавараабароту паміж дзвюма краінамі ў 2018 годзе значна вырас. "Экспарт тавараў і паслуг з Узбекістана ў Беларусь у параўнанні з 2017 годам вырас у 1,5 раза, а ўзаемны тавараабарот павялічыўся ў 2,5 раза. Цяпер пасольства працуе над шэрагам праектаў, якія прадугледжваюць прыцягненне ў нашу краіну прамых інвестыцый", - расказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, беларуская сельскагаспадарчая тэхніка вызначаецца высокай якасцю і прадукцыйнасцю, і ва Узбекістане высокі попыт на яе. "Сумесна з вядомымі беларускімі прадпрыемствамі мы плануем рэалізаваць сумесныя праекты па вытворчасці шырокага асартыменту сельгастэхнікі ва Узбекістане", - адзначыў Насіржон Юсупаў. Размова таксама ідзе аб развіцці кааперацыі ў такіх галінах, як жывёлагадоўля, перапрацоўка малочнай прадукцыі.

Дыпламат адзначыў і добрыя магчымасці для далейшага ўзаемадзеяння з Беларуссю ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці адукацыі і ахове здароўя. "Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі вылучаюцца сярод іншых ВНУ краін СНД больш высокім узроўнем і якасцю адукацыі. Пасольства вядзе работу па наладжванні рэгулярнага супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы сучасных кадраў. Распрацаваны меры па садзейнічанні навучанню ўзбекскай моладзі ў вядучых ВНУ Беларусі, - сказаў пасол. - Шырока прызнаны вопыт беларускіх урачоў у хірургіі, стаматалогіі, устаноўцы імплантаў і пратэзаў, дыягностыцы, прафілактыцы і лячэнні анкалагічных захворванняў. Пасольства правяло перагаворы з беларускімі партнёрамі аб павышэнні кваліфікацыі ўзбекскіх урачоў у вядучых навукова-медыцынскіх установах".

Насіржон Юсупаў выказаў надзею, што і ў 2019 годзе супрацоўніцтва з Беларуссю атрымае магутны працяг і будзе рэалізавана мноства ўзаемавыгадных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі