Фота з архіва
19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устойлівая работа эканомікі забяспечвае высокую дынаміку інвестыцый і рэальных даходаў насельніцтва. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Як раней паведамляў Белстат, тэмп росту ВУП па выніках 10 месяцаў склаў 101,5 працэнта. "Лідарства па ўкладах і тэмпах росту валавой дабаўленай вартасці захоўваюць будаўніцтва (109,5 працэнта), інфармацыя і сувязь (103,5 працэнта) і транспарт (102,6 працэнта). За 10 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю больш за 3,2 млн кв.м жылля - 108 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Дынаміка ў ІТ-сферы звязана з павелічэннем колькасці работнікаў і заказаў на айчынны софт. Вынікі ў транспартнай сферы абумоўлены ростам пасажыраабароту на 6,6 працэнта", - адзначылі ў Мінэканомікі.
Назіраецца некаторае запаволенне тэмпаў у вытворчых галінах: тэмп прамысловай вытворчасці склаў 98,7 працэнта.
У сельскай гаспадарцы выпуск прадукцыі паскорыўся ў параўнанні з мінулым перыядам на 0,9 працэнтнага пункта і за студзень - кастрычнік 2025 года склаў 99,9 працэнта. Забяспечаны рост у жывёлагадоўлі з тэмпам 102,4 працэнта: павялічылася вытворчасць малака (104,8 працэнта), яек (104,9 працэнта). У раслінаводстве аб'ёмы вытворчасці зніжаны на 2 працэнты, што абумоўлена зрушэннем тэрмінаў уборкі кукурузы на зерне, выкліканым вясеннімі замаразкамі, зніжэннем вытворчасці пладоў і ягад.
Экспарт тавараў і паслуг у студзені-верасні на 0,7 працэнта вышэйшы за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. Прадаўжаецца нарошчванне паставак у краіны далёкай дугі. Высокімі тэмпамі расце экспарт паслуг - плюс 15,6 працэнта. Асноўныя драйверы - транспарт і будаўніцтва.
Трэці месяц запар запавольваецца гадавая інфляцыя - у кастрычніку яна склала 6,9 працэнта.
Па выніках студзеня-кастрычніка захоўваецца ўстойлівы трэнд прыросту інвестыцый у асноўны капітал - 13,2 працэнта. Гэтаму садзейнічаюць тэхналагічнае абнаўленне і мадэрнізацыя прадпрыемстваў: затраты на набыццё машын і абсталявання павялічыліся на 17,3 працэнта.
Устойлівая работа эканомікі дазваляе забяспечваць апераджальны рост узроўню даходаў насельніцтва - плюс 10,2 працэнта па выніках 9 месяцаў пры прагнозе 3,8 працэнта. Сярэдняя заработная плата ў студзені - верасні 2025 года перасягнула Br2630. Сярэдні памер пенсій склаў каля Br930.-0-