Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2021, 15:10

Рост эканомік краін ЕАЭС у 2021 годзе прагназуецца не меншым за 3,2 працэнта - Мясніковіч

5 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Рост эканомік краін ЕАЭС у 2021 годзе прагназуецца на ўзроўні не меншым за 3,2 працэнта. Аб гэтым заявіў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі па выніках праведзенага сёння ў Алматы пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам прэм'ер-міністраў краін ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адобраны даклад па макраэканамічным аналізе і адпаведныя прапановы, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Паводле папярэдніх даных, у нас (у ЕАЭС. - Заўвага БЕЛТА) па выніках 2020 года чакаецца некаторае зніжэнне ВУП, удакладненыя даныя будуць крыху пазней, але пакуль гэта ацэньваецца ў памеры 3,9 працэнта. Але разам з тым тыя прагнозы, якія зрабіла камісія, сведчаць, што ў нас 2021 год будзе даволі паспяховым, і мы чакаем росту эканомік краін нашага саюза не меншым за 3,2 працэнта".

Гаворачы аб выніках міжурадавага савета, старшыня Калегіі ЕЭК адзначыў, што былі прыняты важныя, знакавыя рашэнні для эканомікі ЕАЭС. "Гэта забеспячэнне сыравінай прадпрыемстваў металургічнай прамысловасці, каардынацыя работы племянной жывёлагадоўлі і многія іншыя, якія даюць добры зачын на перспектыву, - паведаміў ён. - Безумоўна, важны тыя рашэнні, якія датычацца абароны ўнутранага рынку. Гэта і падыходы па фарміраванні электронных пашпартоў транспартных сродкаў, антыдэмпінгавыя меры, меры ў адказ і, вядома, пытанні перспектыўнага развіцця".

Парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ўключаў 11 пытанняў: падыходы да ўдасканалення механізмаў прымянення ў ЕАЭС спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер, актуалізацыя пералікаў краін - карыстальнікаў адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый ЕАЭС. Міжурадавы савет абмеркаваў канцэпцыю развіцця электроннага дакументаабароту ў марскіх пунктах пропуску дзяржаў саюза, парадак каардынацыі і аналітычнага забеспячэння селекцыйна-племянной работы ў галіне племянной жывёлагадоўлі, якая праводзіцца ў дзяржавах ЕАЭС. Акрамя таго, ЕЭК прадставіла кіраўнікам урадаў даклад аб макраэканамічнай сітуацыі ў дзяржавах саюза і прапановы па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі