Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 ліпеня 2019, 19:37

Робаты, лякарствы і тэхніка для АПК - Сямашка абмеркаваў сумесныя праекты з Калужскай вобласцю

17 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сустрэча пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з першым намеснікам губернатара Калужскай вобласці Дзмітрыем Дзянісавым адбылася сёння ў Санкт-Пецярбургу на палях VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

"Была падкрэслена зацікаўленасць беларускага боку ў павелічэнні тавараабароту, у развіцці рэгіянальнага супрацоўніцтва на ўзроўні абласцей і раёнаў Беларусі і Калужскага рэгіёна па ўсіх напрамках", - праінфармавалі ў дыпмісіі.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што ў вобласці актыўна працуе інфармацыйна-гандлёвы цэнтр беларускай тэхнікі, які рэалізуе прадукцыю МТЗ, "Бабруйскаграмаша", "Гомсельмаша". Наладжана супрацоўніцтва ААТ "БАТЭ - УКГ "Аўтакампаненты" і ААТ "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік" з прадпрыемствамі абласнога аўтапрама. Пасол пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку забяспечыць рэгіён патрэбнай збожжа- і кормаўборачнай тэхнікай, зернесушыльным і зернеачышчальным абсталяваннем. Ён выказаў зацікаўленасць у прадаўжэнні работы па стварэнні холдынга сельскагаспадарчага машынабудавання на базе ТАА "КалугаСельМаш" і ПАТ "Агрэгатны завод". З тэхнапаркамі Калужскай вобласці ў галіне робататэхнікі і сумеснай вытворчасці лекавых сродкаў гатовы таксама супрацоўнічаць Нацыянальная акадэмія навук, Белдзяржуніверсітэт, ДП "Мінскі абласны тэхнапарк".

"Дзмітрый Дзянісаў адзначыў, што ў рэгіёне актыўна развіваецца будаўніцтва з удзелам беларускіх спецыялістаў. Прадаўжаецца будаўніцтва жылога комплексу "Аненкі" і мініполіса "Вяснушкі" ў Калузе. Ён выказаў зацікаўленасць у далейшым развіцці кааперацыйнага супрацоўніцтва пры ўзвядзенні аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры", - дадалі ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі