ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 20 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2020, 10:28

РФ і Беларусь захоўваюць высокія тэмпы ўзаемадзеяння, нягледзячы на пандэмію - Мацвіенка

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Высокія тэмпы ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Беларуссю захоўваюцца, нягледзячы на пандэмію, якая аказала ўплыў на інтэнсіўнасць кантактаў. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка ў інтэрв'ю "Российской газете".

"Хоць сітуацыя з каранавірусам паўплывала на інтэнсіўнасць нашых кантактаў, перавяла частку з іх у анлайн-фармат, мы ўсё ж захоўваем высокія тэмпы ўзаемадзеяння. І па некаторых рэгіёнах бачым, дарэчы, цікавую статыстыку - Ленінградская вобласць павялічыла ў 2019 годзе ў параўнанні з папярэднім годам тавараабарот з беларусамі на 36 працэнтаў. Арэнбургская вобласць актыўна нарошчвае тавараабарот. Таму што ёсць зацікаўленасць і неабходнасць у кантактах", - адзначыла Валянціна Мацвіенка.

Згодна з данымі за мінулы год, найбольш актыўна гандлёва-эканамічныя сувязі з Беларуссю развівалі Смаленская, Калужская, Ленінградская, Самарская і Варонежская вобласці. Паводле слоў старшыні Савета Федэрацыі, на VII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які адкрываецца 28 верасня, плануецца заключыць пагадненні з Ленінградскай, Самарскай і Курскай абласцямі, Башкортастанам, Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругай і іншымі рэгіёнамі.

Валянціна Мацвіенка таксама адзначыла, што ў бягучым годзе форум асабліва актуальны і з'яўляецца рэальным крокам наперад у развіцці адносін паміж дзвюма краінамі. "Я ўпэўнена, што рашэнні форуму будуць садзейнічаць аднаўленню ўзроўню і ўздыму расійска-беларускіх эканамічных адносін. Вядома, мы хочам, каб гэта адбывалася хутчэй. Таму ў рабоце форуму прымае ўдзел шмат прадстаўнікоў суб'ектаў Расійскай Федэрацыі і людзей, якія займаюцца бізнесам, рэальнай справай, што называецца, на зямлі", - дадала яна.

Адказваючы на пытанне пра ўплыў палітычнай сітуацыі ў Беларусі на правядзенне мерапрыемства, старшыня Савета Федэрацыі адзначыла, што "ў тых, хто заняты справай, няма часу на тое, каб падпадаць пад яго (кантэкст палітычнай сітуацыі) уплыў". "Магу сказаць, у працэсе падрыхтоўкі да форуму, у кантактах паміж бізнесменамі, паміж кіраўнікамі рэгіёнаў было абсалютна непрыкметна, каб на іх жаданне працаваць неяк негатыўна ўплывалі вулічныя шэсці ў Мінску, заявы еўрапейскіх парламентарыяў або відэа з Літвы. Нават, хутчэй, наадварот. Таму ў нас ёсць усе падставы прагназаваць, што і маючы адбыцца форум стане паспяховым", - падкрэсліла Валянціна Мацвіенка.

Двухдзённы Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі адкрываецца ў панядзелак, ён пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі. Тэма - "Гстарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязей народаў Беларусі і Расіі".

Першы Форум рэгіёнаў адбыўся ў 2014 годзе ў Мінску. З таго часу яго прымалі Сочы, Мінск, Масква, Магілёў і Санкт-Пецярбург. Тэмай праведзенага ў ліпені 2019 года ў Пецярбургу мерапрыемства сталі міжрэгіянальныя сувязі як аснова фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы. Па выніках шасці форумаў падпісаны 302 пагадненні аб супрацоўніцтве, сума камерцыйных кантрактаў дасягнула $2 млрд. На папярэднім форуме, які праходзіў з удзелам прэзідэнтаў дзвюх краін, падпісана больш за 60 кантрактаў амаль на $500 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі