Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 кастрычніка 2018, 09:17

РФ дадаткова пералічыць Беларусі больш як $400 млн у якасці пошлін на нафту

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія дадаткова пералічыць Беларусі 27 млрд расійскіх рублёў (больш як $400 млн) у якасці экспартных пошлін з-за росту цэн на нафту, заявіў першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў, паведамляе ПРАЙМ.

"У сувязі з ростам цэн на нафту ўзрастаюць нашы абавязацельствы па пералічэнні экспартнай пошліны на нафту Рэспубліцы Беларусь у параўнанні з тым, што было ў бюджэце. 27 млрд (расійскіх) рублёў, мы ўносім у бюджэт дадатковыя сродкі на гэту мэту", - паведаміў Антон Сілуанаў, гаворачы аб бюджэце РФ на 2018 год.

Расія штогод пастаўляе ў Беларусь для перапрацоўкі 18 млн т нафты, яшчэ 6 млн т удзельнічае ў механізме, пры якім прадугледжваецца паступленне ў беларускі бюджэт экспартных мытных пошлін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі