Фота ПВТ
16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Парку высокіх тэхналогій адбылося мерапрыемства, прысвечанае ўкараненню лічбавых рашэнняў рэзідэнтаў ПВТ у сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.
Каля 15 кампаній, якія ўваходзяць у парк, прадставілі ўласныя распрацоўкі 45 арганізацыям, што прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі па ўсёй краіне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, профільных падраздзяленняў абласных, раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама буйных прадпрыемстваў сферы ЖКГ з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Начальнік Сакратарыята Наглядальнага савета ПВТ Ганна Рабава адзначыла важнасць узаемадзеяння паміж ІТ-кампаніямі і прадстаўнікамі галіны. "Заклікаем вас да таго, каб сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі стала драйверам укаранення інавацыйных рашэнняў, каб грамадзяне нашай краіны праз калабарацыю прадпрыемстваў ЖКГ і рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій адчулі зручнасць лічбавых рашэннняў", - звярнулася яна да прысутных.
Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Юлія Шапкіна і дырэктар Цэнтра лічбавага развіцця Ігар Міхайлоўскі заклікалі ўдзельнікаў мерапрыемства да актыўнай работы, а таксама нагадалі аб запушчаным Мінсувязі механізме пілотных праектаў, накіраваных на паскарэнне ўкаранення беларускіх тэхналагічных рашэнняў у эканоміку.
Рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій у ходзе пітч-сесій прадэманстравалі свае распрацоўкі і тое, як яны могуць павысіць эфектыўнасць, празрыстасць і якасць работы ў ЖКГ, а таксама зрабіць паслугі больш зручнымі і даступнымі для грамадзян. Кампаніі прадставілі сучасныя лічбавыя платформы для кіравання жылым фондам, уліку і эфектыўнага кіравання камунальнымі рэсурсамі і аўтаматызацыі разлікаў, інтэлектуальныя сістэмы па аддаленым кантролі стану інжынерных сетак і аўтаматычным выяўленні аварыйных сітуацый, аптымізацыі работы абслуговых арганізацый.
Прадстаўнікі сферы ЖКГ адзначылі высокі ўзровень прадстаўленых рашэнняў і выказалі зацікаўленасць у іх практычным прымяненні. Па выніках мерапрыемства вызначаны напрамкі для далейшага супрацоўніцтва паміж кампаніямі Парка высокіх тэхналогій і прадпрыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Сакратарыят Парка высокіх тэхналогій актыўна прадаўжае рэалізоўваць пастаўленую кіраўніцтвам Наглядальнага савета ПВТ задачу па ўкараненні набытага кампаніямі парка патэнцыялу лічбавай трансфармацыі ў ключавыя галіны эканомікі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Сакратарыят Наглядальнага савета ПВТ, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і РУП "Цэнтр лічбавага развіцця".-0-