Фота прэс-службы ПВТ
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнты ПВТ прадставілі тэхналогіі для павышэння эфектыўнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі на семінары "Лічбавы інжынірынг" у Брэсце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ПВТ.
Былі прэзентаваны функцыянальныя магчымасці інфармацыйнай сістэмы AITS, якая дае магчымасць ажыццяўляць электронную ветэрынарную сертыфікацыю і забяспечваць прасочвальнасць прадукцыі жывёльнага паходжання па ўсім ланцужку паставак. Таксама было прадэманстравана EDI-рашэнне, накіраванае на фарміраванне электроннага дакументаабароту ўнутры краіны і за яе межамі на працягу поўнага цыкла гандлёвай дзейнасці - ад заказу сыравіны да адгрузкі пакупніку.
На семінары прадставілі і распрацаваную рэзідэнтам ПВТ праграмную платформу "Электронныя дакументы і накладныя" для поўнага суправаджэння здзелак у электронным дакументаабароце.
На секцыі рабатызацыі расказалі аб напрацаваным вопыце стварэння і магчымасцях калабаратыўных робатаў, а таксама аб перспектывах іх укаранення на перапрацоўчых вытворчасцях.
Таксама быў прызентаваны распрацаваны ў рамках праграмы SoftClub ACADEMY праект SMART kitchen, які дае магчымасць перавесці ў лічбавы фармат і аўтаматызаваць працэс прыгатавання харчовай прадукцыі.
У рабоце семінара для сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, прынялі ўдзел прадстаўнікі Брэсцкага аблвыканкама, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, а таксама Міністэрства па падатках і зборах.
Начальнік Сакратарыята Наглядальнага савета ПВТ Ганна Рабава заклікала беларускія прадпрыемствы больш актыўна і ініцыятыўна падыходзіць да пытанняў лічбавізацыі і адзначыла патэнцыял кампаній, якія ўваходзяць у ПВТ, для лічбавізацыі эканомікі краіны. "Якасць нашых прадуктаў - лічбавых і сельскагаспадарчых - вядома ва ўсім свеце. Надышоў час аб'яднаць іх для дасягнення сінергетычнага эфекту", - падкрэсліла Ганна Рабава.-0-