Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2020, 09:03

Рэзідэнтамі СЭЗ "Гроднаінвест" у 2019 годзе сталі 4 кампаніі з інвестпраектамі на $190 млн

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2019 годзе рэзідэнтамі СЭЗ "Гроднаінвест" сталі чатыры кампаніі ў сферы дрэваапрацоўкі і вытворчасці неметалічных мінеральных прадуктаў з агульным аб'ёмам заяўленых інвестыцый больш як $190 млн, у тым ліку ў асноўны капітал звыш $160 млн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны.

"Кампаніі з капіталам з Беларусі, Аўстрыі і Польшчы пабудуюць высокаэфектыўныя заводы на прамысловых пляцоўках СЭЗ "Гроднаінвест" у Гродне і Свіслачы. Гэта дасць магчымасць стварыць звыш 560 новых рабочых месцаў з дастойным узроўнем заработнай платы", - адзначылі ў адміністрацыі СЭЗ.

Большая частка выпускаемай прадукцыі будзе пастаўляцца ў краіны Еўрапейскага саюза.

Усяго ў СЭЗ "Гроднаінвест" дзейнічае 75 кампаній з капіталам з 41 краіны свету. Патэнцыяльным інвестарам прапануюцца зямельныя ўчасткі і вытворчыя плошчы з інжынернай і транспартнай інфраструктурай, падатковыя, мытныя і іншыя прэферэнцыі, якія даюць магчымасць значна скараціць выдаткі па праекце і павысіць канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі