ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2020, 18:31

Рэзервуарны парк захоўвання нафты да 2025 года плануецца павялічыць да 1 млн т - Назараў

Фота з архіва
Фота з архіва

22 кастрычніка, Гомельскі раён /Кар. БЕЛТА/. Да 2025 года плануем павялічыць рэзервуарны парк захоўвання нафты да 1 млн т сыравіны. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў на адкрыцці будаўніцтва новай нафтавай магістралі Гомель - Горкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Юрыя Назарава, такі аб'ём дасць магчымасць забяспечыць бесперабойную работу двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў на працягу месяца. Падкрэсліваючы значнасць рэалізацыі новага інвестпраекта ААТ "Гомельтранснафта Дружба", ён адзначыў: "Гэта так званая перамычка паміж паўднёвай і паўночнай веткамі беларускай нафтатранспартнай сістэмы дазволіць нам аператыўна звязваць два нафтаперапрацоўчыя аб'екты, перакідваць патокі нафты як мінімум паміж двума гэтымі буйнейшымі рэзервуарамі".

Сёння ў Гомельскім раёне ААТ "Гомельтранснафта Дружба" пачало будаўніцтва магістральнага нафтаправода Гомель - Горкі. Магутнасць магістралі складзе 6 млн т сыравіны ў год. Арыенціровачны кошт праекта, які рэалізуе "Гомельтранснафта Дружба" на ўласныя сродкі, складае Br300 млн. Генеральным падрадчыкам выступае РУП ВА "Беларуснафта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі