Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2020, 13:15

Рэсурсаў для работы аховы здароўя ў сітуацыі з COVID-19 дастаткова - Ермаловіч

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэсурсаў для работы сістэмы аховы здароўя ў сітуацыі з COVID-19 дастаткова. Аб гэтым сёння ў парламенце паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сёння рэсурсаў для работы ўстаноў аховы здароўя ў цяперашніх складаных эпідэміялагічных умовах дастаткова. Мінфін забяспечвае своечасовае фінансаванне гэтых расходаў", - адзначыў Максім Ермаловіч.

Паводле яго слоў, удакладненні ў бюджэт будуць уносіцца з улікам таго, як у далейшым будзе па факце складвацца ўзровень расходаў на ахову здароўя. "Сёння такога ўдакладнення не патрабуецца. Для органаў і ўстаноў аховы здароўя даступны ўвесь гадавы аб'ём фінансавання", - падкрэсліў міністр.

Расходы аховы здароўя фінансуюцца ў межах гадавога аб'ёму сродкаў, прадугледжаных бюджэтам 2020 года. "Паўнамоцтваў па апераджальным фінансаванні гэтых расходаў у Мінфіна дастаткова. Мы задавольваем усе заяўкі, якія паступаюць ад Міністэрства аховы здароўя", - сказаў Максім Ермаловіч.

Гэтак жа арганізавана работа па мясцовых бюджэтах. Ніякіх праблем з забеспячэннем належнай дзейнасці сістэмы аховы здароўя ўзнікаць не будзе, рэзюмаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі