Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за студзень - люты 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 7,5 працэнта, рэнтабельнасць продажаў - 6,2 працэнта. Такія даныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, паведамляе БЕЛТА.
Дэбіторская запазычанасць на 1 сакавіка склала Br90,3 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная - Br9,8 млрд, або 10,8 працэнта ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.
Крэдыторская запазычанасць на 1 сакавіка склала Br107,6 млрд, у тым ліку пратэрмінавая - Br11,6 млрд, або 10,8 працэнта ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.
Даныя прадстаўлены без банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, страхавых арганізацый, бюджэтных арганізацый, арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год менш за 50 чалавек (за выключэннем арганізацый, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі холдынгаў).-0-