Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 студзеня 2022, 15:33

Рэкламараспаўсюджвальнікам трэба падаць у МАРГ паведамленне аб уключэнні ў рэестр да 1 лютага

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэкламараспаўсюджвальнікам, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр, трэба да 1 лютага падаць у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адпаведнае паведамленне. Аб гэтым расказала сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Іна Гаўрыльчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уступілі ў сілу асобныя палажэнні ўказа ад 2 лістапада 2021 года нумар 426 "Аб размяшчэнні (распаўсюджванні) рэкламы", згодна з якім з 1 студзеня 2022 года створаны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс "Рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў". Парадак фарміравання і вядзення рэестра вызначаны пастановай Савета Міністраў нумар 779 ад 30 снежня 2021 года.

Як расказала Іна Гаўрыльчык, рэкламараспаўсюджвальнікам трэба да 1 лютага падаць у МАРГ паведамленне аб уключэнні ў рэестр на папяровым носьбіце. З гэтай даты рэкламараспаўсюджвальнікі, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр, але не накіравалі ў МАРГ паведамлення аб уключэнні ў яго, не будуць мець права аказваць паслугі па размяшчэнні рэкламы.

Рэкламараспаўсюджвальнікі маюць права аказваць без уключэння ў рэестр паслугі па размяшчэнні вонкавай рэкламы, рэкламы на транспартных сродках і ўнутры іх салонаў, пры дапамозе тэлефоннай, тэлекснай, факсімільнай, сотавай рухомай электрасувязі, электроннай пошты, у будынках (памяшканнях, збудаваннях), а таксама ў месцах правядзення культурных, адукацыйных, спартыўных, спартыўна-масавых, турыстычных мерапрыемстваў, спаборніцтваў, конкурсаў, выставак, семінараў, канферэнцый і іншых такіх мерапрыемстваў, а таксама іншай рэкламы, вызначанай Саветам Міністраў.

"Таксама ўключэнне ў рэестр не патрэбна для размяшчэння рэкламы на папяровым носьбіце, які не адносіцца да друкаванага СМІ. Тут маюцца на ўвазе рэкламныя лістоўкі, каталогі вытворцаў тавараў, рэкламныя брашуры і гэтак далей. Яшчэ адно выключэнне - рэклама ў інтэрнэце (у тым ліку з выкарыстаннем рэкламных сэрвісаў), не звязаная з размяшчэннем у сеткавым выданні. Напрыклад, прадпрыемства мае свой сайт і распаўсюджвае там сваю рэкламу. Але гэты сайт не з'яўляецца сеткавым выданнем. І нават калі прадпрыемства на сваім сайце размяшчае яшчэ і рэкламу трэціх асоб, яно не падлягае ўключэнню ў рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў. Аналагічна рэкламныя агенцтвы, што прасоўваюць тавары, работы, паслугі пры дапамозе рэкламы праз сацыяльныя сеткі, або вытворца, які рэкламуе свае тавары праз акаўнт у сацсетцы, - яны таксама не падлягаюць уключэнню ў рэестр", - растлумачыла прадстаўнік МАРГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі