Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2022, 16:35

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені - лістападзе 2021 года выраслі на 2 працэнты

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - лістападзе 2021 года склалі 102 працэнты да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Тэмп росту крыху запаволіўся: па выніках студзеня - жніўня гэты паказчык быў 102,9 працэнта, студзеня - верасня - 102,6 працэнта, студзеня - кастрычніка - 102,2.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65 працэнтаў, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,8 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 22,7 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,5 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі