Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 студзеня 2023, 13:34

Развіццё вытворчасці вырабаў з металу, папаўненне тэхнапарка: БМЗ аб планах на 2023 год

4 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Чатыры новыя высокапрадукцыйныя звівальныя машыны для выпуску шматраднага троса і металакорду плануецца набыць у 2023 годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" Аляксандра Борыкава.

Як адзін з напрамкаў развіцця разглядаецца вытворчасць вырабаў з металу. "Для гэтага будуць закуплены чатыры новыя высокапрадукцыйныя звівальныя машыны, прызначаныя для выпуску шматраднага троса і металакорду. Гэта дасць магчымасць павялічыць вытворчасць корду для арміравання звышбуйнагабарытных шын. Рынак буйнагабарытных шын з'яўляецца перспектыўным для далейшага развіцця", - сказаў намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях.

Таксама мадэрнізацыя прадаўжаецца і ў іншых падраздзяленнях. Напрыклад, у бягучым годзе парк чыгуначнага цэха папоўніць новы цеплавоз. Арганізаваны конкурс на яго закупку. Прадоўжыцца і капітальны рамонт дзеючай тэхнікі ў цэху.

Аляксандр Борыкаў адзначыў таксама вынікі 2022-га: было выплаўлена амаль 2 млн т сталі. Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на няпростыя геапалітычныя ўмовы, прадпрыемства працуе прыбыткова, з дадатнай рэнтабельнасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі