Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2020, 09:00

Развіццё ўнутранага турызму прапануецца зрабіць прыярытэтам у новай галіновай дзяржпраграме

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё ўнутранага турызму прапануецца зрабіць прыярытэтам у новай дзяржаўнай праграме па развіцці турызму. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова з прадстаўнікамі турыстычных саюзаў і асацыяцый з удзелам Міністэрства спорту і турызму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Аляксандр Чарвякоў падкрэсліў, што турызм можа стаць інструментам для павелічэння ўнутранага попыту і росту эканомікі. Ён расказаў аб прыярытэтах, на якіх у кантэксце падрыхтоўкі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, на думку Мінэканомікі, можа грунтавацца развіццё галіны. Сярод асноўных прыярытэтаў - развіццё ўнутранага і ўязнога турызму, абнаўленне і стварэнне новай інфраструктуры, максімальнае міжсектаральнае ўзаемадзеянне (медыцынскі, сельскі, прамысловы, бізнес-турызм), даступнасць унутранага турызму для грамадзян і яго правільнае пашырэнне.

"Гэтыя падыходы знайшлі падтрымку ўдзельнікаў сустрэчы. Было прапанавана, каб яны былі пакладзены ў аснову задач новай дзяржаўнай праграмы па развіцці турызму", - адзначылі ў прэс-службе.

На сустрэчы таксама абмяркоўваўся стан спраў у тургаліне, якая аб'ектыўна найбольш адчувальная да бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце. Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной праінфармаваў аб распрацоўцы праекта нарматыўнага прававога акта, які прадугледжвае падтрымку галіны ў кароткатэрміновы перыяд і змяшчае шэраг неадкладных мер па стабілізацыі сітуацыі. На цяперашні момант гэты дакумент знаходзіцца на ўзгадненні ў дзяржорганах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі