Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лютага 2024, 15:31

Развіццё супрацоўніцтва з улікам транспартнага і лагістычнага патэнцыялу абмеркавалі ў Выканкаме СНД

Фота cis.minsk.by
Фота cis.minsk.by
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/.  Кансультацыі паміж міністэрствамі зажежных спраў на тэму "Аб узаемадзеянні ў рамках СНД у 2024 годзе" адбыліся 8-9 лютага ў штаб-кватэры Садружнасці ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД. Удзельнікі кансультацый абмеркавалі перспектывы пашырэння знешнепалітычнага, эканамічнага, культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў сферах бяспекі і процідзеяння новым выклікам і пагрозам, а таксама выказалі свае нацыянальныя пазіцыі па актуальных пытаннях узаемадзеяння ў рамках Садружнасці, адзначылі эфектыўнасць старшынства Кыргызскай Рэспублікі ў СНД у 2023 годзе і выказалі падтрымку намаганням старшынства Расійскай Федэрацыі ў 2024 годзе.

На сустрэчы была пацверджана нацэленасць на паслядоўнае развіццё супрацоўніцтва ў фармаце СНД, узмацненне каардынацыі пазіцый і пашырэнне практыкі падтрымкі ініцыятыў дзяржаў - удзельніц СНД на міжнароднай арэне і кандыдатур на выбарныя пасады ў міжнародных арганізацыях, падрыхтоўку сумесных заяў па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, а таксама забеспячэнне далейшага дынамічнага развіцця Садружнасці з улікам існуючага транспартнага і лагістычнага патэнцыялу СНД, у тым ліку ў рамках рэалізацыі адпаведных рэгіянальных і краінавых праектаў.

Удзельнікі кансультацый прапанавалі Выканкаму СНД прадоўжыць работу па пашырэнні ўзаемадзеяння з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Акрамя таго, на пасяджэнні былі падведзены вынікі рэалізацыі ў 2023 годзе плана шматузроўневых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў і праграмы дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Таксама было разгледжана пытанне аб рэалізацыі Палажэння аб статусе наглядальніка пры СНД і статусе партнёра СНД.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі