Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Развіццё інавацый у жывёлагадоўлі ўмацуе харчбяспеку СД - Леанід Заяц

Эканоміка 11.10.2018 | 14:26
Леанід Заяц. Фота з архіва
Леанід Заяц. Фота з архіва

11 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Развіццё інавацый у жывёлагадоўлі ўмацуе эканамічную і харчовую бяспеку Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым завіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, які прымае ўдзел у рабоце секцыі "Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы і перспектывы" на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку міністра, у гэтым пытанні прыярытэтным з'яўляецца фарміраванне адзіных племянных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы, асновай якіх павінны стаць селекцыйна-генетычныя цэнтры.

"У нас сур'ёзная навуковая база, набыты значны практычны вопыт па сумеснай арганізацыі селекцыйна-племянной работы, тэхналогіі вытворчасці ў малочнай жывёлагадоўлі і свінагадоўлі, птушкагадоўлі, кормавытворчасці, а карыстаемся мы ў асноўным замежнай племянной прадукцыяй і тэхналогіямі, - заўважыў міністр. - У нас дастаткова сіл і розуму для таго, каб нашы вучоныя і аграрыі зрабілі айчынны племянны прадукт. У гэтым выпадку мы не будзем траціць вялікія валютныя сродкі і знізім залежнасць ад імпарту племянной прадукцыі".

Неабходнасць стварэння селекцыйна-генетычных цэнтраў пацверджана ўжо адпаведнымі ўказамі прэзідэнтаў абедзвюх краін, пастановамі ўрадаў і дзяржаўнымі праграмамі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў снежаньскія выхадныя і святы У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2018 года.