Фота з архіва
26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На трэці дзень Беларускага аграпрамысловага тыдня і 35-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2025" запланавана правядзенне V Беларускага аграхімічнага форуму, арганізатарам якога выступае ААТ "Гродна Азот", паведамілі БЕЛТА ў Беларускім дзяржаўным канцэрне па нафце і хіміі.
На гэты раз "Белагра" адбудзецца ў сталіцы з 3 па 7 чэрвеня на новай пляцоўцы - у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Аднак Беларускі аграхімічны форум у праграме выстаўкі ўжо традыцыйны элемент. З году ў год форум збірае не толькі беларускіх аграрыяў, работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. Традыцыйна ўдзельнікі мерапрыемства - айчынныя вытворцы розных відаў угнаенняў, у тым ліку ААТ "Гродна Азот", Гомельскі хімічны завод, ААТ "Беларуськалій" і іншыя кампаніі.
Як удакладнілі ў канцэрне "Белнафтахім", на пляцоўках V Беларускага аграхімічнага форуму будуць дэманстравацца лепшыя напрацоўкі, атрыманыя ў выніку супрацоўніцтва айчынных вучоных з вытворцамі розных угнаенняў, узнімаццца пытанні, якія датычацца асаблівасцей разумнага земляробства, выпрацоўвацца падыходы для вырашэння задач па ўдасканаленні выпуску ўгнаенняў і іх эфектыўным прымяненні.
Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра" ўжо 35 гадоў задае тон у аграпрамысловым свеце. Арганізатары абяцаюць: выстаўка гэтага года стане самай маштабнай і яркай за ўсю гісторыю правядзення галоўнага аграпрамысловага форуму краіны. На сёння заявіліся да ўдзелу 515 кампаній з 14 краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Германіі, Італіі, Кітая, Ірана, Турцыі, В'етнама, Палесціны і Пакістана. Беларусь прадставіць 405 суб'ектаў гаспадарання, а ад Расіі ўдзел пацвердзілі 12 рэгіёнаў: Бранская, Варонежская, Растоўская, Смаленская, Ліпецкая, Ніжагародская і Новасібірская вобласці, Краснадарскі і Пермскі край, Ямала-Ненецкая акруга, Рэспубліка Башкортастан і Санкт-Пецярбург. У праграме - форумы, круглыя сталы, майстар-класы, конкурсы, дэманстрацыі і прэзентацыі, а культурна-відовішчныя мерапрыемствы будуць праходзіць практычна ў рэжыме нон-стоп. Удзельнікі рыхтуюць унікальныя экспазіцыі, пры гэтым праграма выбудавана так, каб стаць цікавай як дарослым, так і юным наведвальнікам.-0-