Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2025, 13:00

Разлікі на ўраджай. Колькі збожжа, бульбы і буракоў плануецца вырасціць у бягучым годзе

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык расказаў у час круглага стала "Падвядзенне вынікаў пасяўной кампаніі. Складаныя ўмовы надвор'я і разлікі на ўраджай" у прэс-цэнтры БЕЛТА аб тым, колькі збожжа, бульбы і буракоў плануецца вырасціць у гэтым годзе.

"Задача аграрыяў па ўраджаі - каля 11 млн т збожжа разам з рапсам. Ставім задачу атрымаць не менш як 1 млн т бульбы ў сельскагаспадарчых арганізацыях, а таксама не менш як 300 тыс. т агародніны", - адзначыў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Мікалай Лешык падкрэсліў, што стабілізацыйныя фонды даюць магчымасць забяспечваць унутраны рынак якаснай прадукцыяй, і беларускія аграрыі зробяць усё, каб прадаставіць жыхарам краіны прадукты харчавання па даступных цэнах.

Начальнік галоўнага ўпраўлення расказаў, што для забеспячэння ўнутранага рынку цукрам, а таксама для таго, каб стабільна трымаць высокую планку экспарту і загрузіць работай чатыры беларускія цукровыя камбінаты і заводы, неабходна атрымліваць не менш як 5 млн т буракоў. "Гэта задача стаіць нейкай канстантай. У фізічнай вазе на бягучы год таксама плануем атрымаць каля 5,1 млн т салодкіх караняплодаў", - дадаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі