Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 жніўня 2018, 12:45

Ратацыя прадстаўнікоў Беларусі ў Калегіі ЕЭК чакаецца ў верасні

8 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Ратацыя прадстаўнікоў Беларусі ў Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) чакаецца ў верасні, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА крыніца ў ЕЭК.

Раней Еўразійскі міжурадавы савет адобрыў новыя кандыдатуры прадстаўнікоў Беларусі ў Калегіі ЕЭК: Віктара Назаранкі - на пасаду члена Калегіі (міністра) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК і Аляксандра Субоціна - на пасаду члена Калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК. Яны заменяць Сяргея Сідорскага і Валерыя Карашкова, якія займаюць у ЕЭК міністэрскія пасады са снежня 2011 года.

"Валерый Карашкоў будзе працаваць у камісіі да верасня, Сяргей Сідорскі таксама. Адпаведна чакаецца, што ў верасні пачнуць выконваць свае абавязкі ў ЕЭК Віктар Назаранка і Аляксандр Субоцін", - сказаў субяседнік.

Ён дадаў, што новыя кандыдатуры прадстаўнікоў Беларусі ў ЕЭК афіцыйна павінны быць зацверджаны Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам, пасяджэнне якога запланавана на восень.

У склад Калегіі ЕЭК уваходзяць яе старшыня і дзевяць міністраў. Такім чынам, у кожнай краіны ЕАЭС па два прадстаўнікі ў Калегіі ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі