21 верасня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Рассельгаснагляд з 20 верасня адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўку мясной прадукцыі з трох прадпрыемстваў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў матэрыялах расійскага ведамства.
Гэта датычыцца ААТ "Александрыйскае", якое займаецца вытворчасцю мяса птушкі, ТАА "ЭкспартАльфаГруп" (вытворчасць мяса, мясапрадуктаў і паўфабрыкатаў з буйной рагатай жывёлы), а таксама ТАА "Акдымол" (вытворчасць ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў).-0-